Беларусь і Кітай на прамысловым форуме беларускіх і кітайскіх дзелавых колаў у Шэньяне (правінцыя Ляанін) дамовіліся аб буйных сумесных праектах, паведамілі ў дыпмісіі Беларусі ў Пекіне.
У прыватнасці, кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш» і Чунцінскае прадпрыемства сельгасмашынабудавання «Цзуншэнь Гомель» маюць намер правесці выпрабаванні двух відаў прэс-падборшчыкаў і іх сертыфікацыю ў КНР. З кампаніямі «Дунцзінь» і «Зумліён» дасягнута дамоўленасць аб пачатку правядзення выпрабаванняў і сертыфікацыі прычэпаў і кормараздатчыкаў холдынга.
Таксама стала вядома, што «Бабруйскаграмаш» будзе ў ліку кампаній, якія прадставяць нашу краіну на экспазіцыі беларускіх вытворцаў Made in Belarus падчас International Fair of Khartoum, якая пройдзе ў Хартуме (Судан) з 22 па 29 студзеня 2018 года. Гэта выстава праводзіцца штогод з 1978 года і з’яўляецца ключавым экспазіцыйным мерапрыемствам у Паўночна-Усходняй Афрыцы. Папулярнасць яе сярод сусветных экспарцёраў тэхнікі і прамысловага абсталявання шмат у чым абумоўлена тым, што 80% жыхароў Судана заняты ў аграрным сектары – гэта вялікі рынак для вытворцаў сельгастэхнікі. Тут запатрабаваны трактары, станкі, трансфарматары, оптыка і шыны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24