Рус Бел Eng 中文

Больш за Br963 млн. паступіла ў бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-лістапад 2017 года

За 11 месяцаў 2017 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br963,6 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па рэгіёне.

Найбольшыя сумы пералічаны па падаходным падатку – Br321,3 млн. (33,3%), падатку на дададзены кошт – Br116 млн. (12%), акцызы – Br81,7 млн. (8,5%), падатку на прыбытак – 79,1 млн. (8,2%).

У дзясятку лідараў па фарміраванні бюджэту вобласці ўваходзяць РУП «Магілёўэнерга» (4,9% у агульных паступленнях па вобласці), ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (3,7%), ЗЗАТ «Бровары Хайнэкен» (3,5%) , ААТ «Магілёўхімвалакно» (2,2%), Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам» (1,8%), РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» (1,2%), РУП «Магілёўаблгаз» (1,2%), філіял ТАА «Еўрагандаль» у г. Магілёве (1,1%), ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання» (1,0%), ААТ «Магілёўаблхарчпрам» (0,9%).

Пералічаныя плацельшчыкі за 11 месяцаў 2017 года выплацілі Br206,1 млн., што складае 21,5% агульных паступленняў у кансалідаваны бюджэт рэгіёна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая