Рус Бел Eng 中文

Магнітна-рэзанансны тамограф набыты для Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі

Магнітна-рэзанансны тамограф набыты для Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Пра гэта на планёрцы Магілёўскага гарвыканкама паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Басенка.

Паводле яго слоў, прыбор будзе дастаўлены ў Магілёў паводле дагавора на працягу 180 дзён. Да гэтага часу горад павінен правесці мерапрыемствы па падрыхтоўцы памяшкання для ўстаноўкі абсталявання. «На жаль, свабодных памяшканняў, у якіх можна размясціць тамограф на плошчах бальніцы, няма, бо яму патрабуюцца асаблівыя ўмовы для яго ўстаноўкі. У сувязi з гэтым прынята рашэнне прыбудаваць корпус па вуліцы Карла Маркса паміж медыцынскім каледжам і 5-павярховым корпусам бальніцы хуткай меддапамогі. Рэалізаваць гэты праект маюць намер на працягу 6 месяцаў», – заўважыў Аляксандр Басенка.

Праектна-каштарысная дакументацыя прыбудовы ўжо распрацавана і вынесена на грамадскае абмеркаванне, якое праводзіцца горадабудаўнічай службай Магілёўскага гарвыканкама.

Набыты магнітна-рэзанансны тамограф імпартнай вытворчасці. Сродкі на яго набыццё (а гэта звыш $ 260 тыс.) у поўным аб’ёме вылучаны Міністэрствам аховы здароўя.

«Набыты апарат – узор сучаснага абсталявання. Дзякуючы прымяненню нізкіх магнітных палёў ён менш энергаёмісты ў параўнанні з аналагамі, да таго ж просты ў абслугоўванні. Высокая дакладнасць даследаванняў такіх томографаў дасягаецца з удзелам спецыяльных камп’ютарных праграм», – растлумачыў галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі.

Зараз у гарадскім стацыянары пасля паломкі апарата МРТ, які адпрацаваў тэрмін эксплуатацыі, магнітарэзанансная тамаграфія не праводзіцца. Для абследавання хворыя накіроўваюцца ў абласныя ўстановы аховы здароўя.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая