Рус Бел Eng 中文

Католическая церковь рассчитывает на сотрудничество с властями в восстановлении бобруйского костела

Каталіцкая царква гатова аднавіць фасад касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску і спадзяецца на супрацоўніцтва з уладамі ў гэтым пытанні, паведаміў журналістам дапаможны епіскап Мінска-Магілёўскай архіепархіі Аляксандр Яшэўскі.

«Найлепшым варыянтам было б гэты будынак, які дабудавалі да касцёла, знесці, і даць нам магчымасць пабудаваць уваход з вежай – так, як гэта было калісьці. Гэта будзе на самай справе архітэктурная жамчужына для Бабруйска. Тым больш, каталіцкая супольнасць у Бабруйску не маленькая, вельмі жывая», – сказаў Аляксандр Яшэўскі.

Паводле яго слоў, адміністрацыйны будынак побач з храмам зараз фактычна не выкарыстоўваецца. Сярод разгледжаных Каталіцкай царквой варыянтаў развіцця падзей – выкупіць будынак і аднавіць яго за свой кошт.

Мясцовыя ўлады прапануюць зрабіць асобны ўваход у касцёл і выкарыстоўваць храм такім, як ён існуе на сённяшні дзень. «Але мы не можам пагадзіцца з гэтай прапановай, – падкрэсліў у сваю чаргу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч. – Як можна прабіць сцяну ў гістарычным будынку і зрабіць уваход?»

Ён адзначыў, што будынак храма – адна з галоўных славутасцяў Бабруйска, таму яго неабходна аднаўляць. «Улада і Касцёл павінны супрацоўнічаць разам у аднаўленні помнікаў архітэктуры», – перакананы мітрапаліт.

 

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая