Бабруйск за студзень-кастрычнік 2017 года прыцягнуў у асноўны капітал Вr100 млн. інвестыцый, паведамілі ва ўпраўленні эканомікі гарвыканкама.
У Бабруйску рэалізуецца шэраг інвестыцыйных праектаў, накіраваных на мадэрнізацыю вытворчасцяў і стварэнне новых па выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі з высокім дабаўленым коштам, якая карыстаецца попытам на знешнім рынку. У горадзе завершана рэалізацыя 18 праектаў па інвестдагаворах, заключаных у адпаведнасці з дэкрэтам №10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», на агульную суму Вr100 млн. Сфарміраваны пералік яшчэ з 24 зямельных участкаў для прадастаўлення інвестарам, па двух з іх ўжо паступілі звароты.
Паводле слоў спецыялістаў, прамысловы комплекс горада застаецца экспартна арыентаваным – звыш за палову прамысловай прадукцыі ідзе на знешнія рынкі. За студзень-кастрычнік за межы Беларусі рэалізавана прадукцыі амаль на $ 350 млн, што на 9,2% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года. Экспарт паслуг за згаданы перыяд перавысіў $ 13 млн, што ў 1,6 раза вышэй за ўзровень мінулага года. Станоўчае сальда знешняга гандлю за дзесяць месяцаў у цэлым па горадзе перавысіла $ 140 млн. У ліку найбуйнейшых экспарцёраў акцыянерныя таварыствы «Белшына», «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», «Бабруйскаграмаш», «Славянка», «Чырвоны харчавік», «ФанДАК» , «Бабруйскі мясакамбінат», «Легпрамразвіццё».
«Знешнеэканамічная дзейнасць арганізацый горада арыентавана на дыверсіфікацыю гандлёва-эканамічных сувязяў пры захаванні і ўзмацненні пазіцый на традыцыйных рынках, забеспячэнне збалансаванасці знешняга гандлю на аснове апераджальнага росту экспарту, – адзначылі суразмоўцы. – Асноўным знешнегандлёвым партнёрам з’яўляецца Расія, але актыўна развіваюцца і іншыя экспартныя напрамкі. Толькі ў студзені-кастрычніку гэтага года прадукцыя прадпрыемстваў пастаўлялася на 74 замежныя рынкі, у ліку якіх 31 адносяцца да новых і перспектыўных».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24