Эканамічны суд Магілёўскай вобласці адкрыў конкурсную справу у дачыненні да ААТ «Магілёўрыба», паведамілі ў судзе.
Суд устанавіў, што прадпрыемства з’яўляецца неплацежаздольным і яго неплацежаздольнасць набывае ўстойлівы характар па прычыне наяўнасці нездавальняльнай структуры балансу. З 2013 года ААТ працавала са стратамі, а з пачатку 2016 года спыніла вытворчую дзейнасць. З 2016 года крыніцай даходу прадпрыемства стала прадастаўленне ў арэнду іншым арганізацыям складскіх памяшканняў і халадзільных камер. На дату падачы заявы ў суд сума крэдыторскай запазычанасці даўжніка складала Br2,7 млн.
Дата наступнага судовага паседжання прызначана на 16 сакавіка 2018 года.
ААТ «Магілёўрыба» створана шляхам пераўтварэння камунальнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі рыбакомплекс» і зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў 29 студзеня 2013 года. Асноўныя віды дзейнасці – рыбаводства, перапрацоўка і кансерваванне рыбы і рыбных прадуктаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24