Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося два пажары па прычыне невыканання правілаў бяспекі пры эксплуатацыі абагравальных прыбораў

У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося 3 пажары, 2 з іх, як мяркуецца, праз абагравальныя прыборы. У ходзе аператыўнай работы выратаваны жылы дом і 4 гаспадарчыя будынкі, паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Сыходзячы раніцай 20 снежня на працу, 27-гадовы жыхар в.Усполле Мсціслаўскага раёна і не меркаваў, што, вярнуўшыся, застане дом, напоўнены дымам. Верагодней за ўсё, да пажару прывёў пакінуты ўключаным без нагляду абагравальнік. Гаспадар спрабаваў уласнымі сіламі ліквідаваць узгаранне, аднак агонь імгненна ахапіў увесь дом. У выніку пашкоджаны дах, стольнае перакрыцце, маёмасць, закураны сцены.

Жаданне старанна прагрэць дом абярнулася пажарам і для 65-гадовага жыхара в. Новы Быхаў Быхаўскага раёна. Трывожны званок у службу МНС паступіў сёння каля гадзіны ночы. Прыбыўшы да месца выкліку, ратавальнікі ўбачылі, што з-пад даху прыбудовы дома ішоў густы дым, а гаспадар знаходзіўся на вуліцы. Агонь быў аператыўна патушаны. У выніку ўзгарання часткова пашкоджана перакрыцце і дах.

«Калі Вы хочаце сустрэць Новы Год у сваім цёплым і ўтульным жыллі – выконвайце правілы бяспекі», – падкрэсліла субяседніца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая