Рус Бел Eng 中文

Магілёўская гарадская капэла падрыхтавала канцэрт старадаўняй музыкі

Магілёўская гарадская капэла падрыхтавала да святаў канцэрт старадаўняй музыкі. Мерапрыемства адбудзецца 27 снежня ў Касцёле Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамілі ў адміністрацыі капэлы.

У праграме запланаваны канцэрт для трох скрыпак і струнных знакамітага нямецкага кампазітара Іагана Себасцьяна Баха, сімфонія рэ мажор італьянскага маэстра Антоніа Вівальдзі, кантата «Dixit Dominus» для салістаў, хору і аркестра кампазітара эпохі Асветы Георга Фрыдрыха Гендэля.

«Гледачы змогуць атрымаць асалоду ад незвычайнай старадаўняй класікі і, магчыма, адкрыць для сябе выдатны свет музычнага барока», – падкрэслілі суразмоўцы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая