Дзед Мароз і Снягурка таксама павінны плаціць падаткі. На гэта звярнулі ўвагу ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
Віншаваць дзяцей і дарослых з Новым годам і Калядамі казачныя персанажы могуць толькі пасля выплаты падаткаў. «Для гэтага Дзеду Марозу і Снягурцы не трэба станавіцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, – удакладнілі суразмоўцы. – Такая дзейнасць ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе. Важна да яе пачатку падаць у інспекцыю МПЗ па месцы жыхарства адпаведнае пісьмовае апавяшчэнне і заплаціць адзіны падатак».
У Магілёве стаўка адзінага падатку за месяц складае Br84, у Бабруйску – Br79, у іншых населеных пунктах вобласці – Br56,30.
За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства альбо ў кантакт-цэнтр МПЗ па тэлефоне 189.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59