Акцыя «Навагодні БУМ» пройдзе 23-25 снежня ў рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
Па словах суразмоўцаў, напярэдадні навагодніх і калядных святаў для гасцей і жыхароў рэгіёна прадпрыемствы гандлю падрыхтавалі розныя акцыі як на харчовыя, так і нехарчовыя тавары.
Так, у Магілёве ААТ «Універмаг «Цэнтральны»» на нехарчовыя тавары прадаставіць скідкі ў памеры 10%.
У магазінах («Юбілейны» вул. Каралёва, 19; «Магіляўчанка» вул. Першамайская, 20; «Успех» вул. Ціміразеўская, 36) ААТ «Магазін «Юбілейны»» падрыхтуе зніжкі на абутак зімовага асартыменту 30%, а на астатні тавар – 20%.
ААТ «Белгасгандаль» на асобны асартымент тавараў прадаставіць скідкі да 30% і інш.
Акрамя таго, ААТ «Бакалея Магілёў», ТАА «Еўрагандаль», ЗАТ «Дабраном», СТАА «Либретик», СТАА «Белинтерпродукт», ТАА «РольфТрэйд» і іншыя гандлёвыя арганізацыі на час правядзення дадзенай акцыі, а таксама ў пераднавагоднія дні, навагоднія і калядныя святы плануюць правесці розныя дысконтныя праграмы, рэкламныя акцыі, распродажы.
У горадзе Бабруйску БААТ «Прамгандль» магазін «Універмаг» (вул. М. Горкага, 29) прадаставіць скідкі ад 10% да 70% на нехарчовыя тавары, у секцыі «Тавары для дзяцей» – ад 20% да 70%, на харчовыя тавары – 5%. Магазін «Для жанчын» (вул. Савецкая, 129) на нехарчовыя тавары падрыхтаваў зніжэнне цэн ад 10% да 70%.
ААТ «Элема» фірмовы магазін «Элема» №1 секцыя №10 (вул. Камсамольская, 34) парадуе сваіх пакупнікоў зніжкамі на асобныя мадэлі касцюмнага, зімовага і пальтова-плашчавага асартыменту ад 30% да 50%. Таксама зніжкі будуць прапанаваны ў магазінах ААТ «Дзяржынская швейная фабрыка «Элиз»», ЗАТ АПГФ «Світанак», ТАА «Марка-Сэрвіс», ААТ «Тканіны-дываны»і інш.
Да абласной акцыі далучацца і раённыя прадпрыемствы сістэмы спажывецкай кааперацыі, якія знізяць цэны на нехарчовыя тавары да 15%.
Дарэчы, з 15 снежня ў гандлёвых аб’ектах спажыўкааперацыі праходзіць акцыя па распродажы навагодняга асартыменту нехарчовых тавараў з прадастаўленнем скідак да 15%.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59