У Бабруйску сёння адбудзецца адкрыццё першага ў Магілёўскай вобласці магазіна BELARUS, які стане чарговым аб’ектам у сетцы фірменнага гандлю, створанай ААТ «Мінскі трактарны завод». Пра гэта паведамілі ў аддзеле маркетынгу Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў.
У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці Беларусі, выканаўчых органаў улады вобласці, горада і раёна, а таксама першыя асобы прадпрыемстваў холдынгу. Новы магазін адкрыюць па вуліцы Бахарава на плошчах ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», якое ўваходзіць у склад «МТЗ-Холдынг», кіруючай кампаніяй якога з’яўляецца ААТ «Мінскі трактарны завод».
У магазіне будзе шырокі спектр запасных частак да ўсёй лінейкі трактараў, якія выпускаюцца адным з лідараў сусветнага трактарабудавання ААТ «МТЗ» і яго даччынымі прадпрыемствамі, а таксама непасрэдна і саму трактарную тэхніку маркі BELARUS для вялікіх і малых гаспадарак. Зацікавіць новы магазін і простых пакупнікоў, іх увазе прапануюць тавары народнага спажывання вытворчасці ўсіх васьмі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у «МТЗ-Холдынг», а таксама сувенірную прадукцыю.
«Адкрыццё новага магазіна дасць магчымасць не толькі наблізіць прадукцыю беларускіх трактарабудаўнікоў да канчатковага спажыўца, але і павысіць яе даступнасць, за кошт рэалізацыі ўсёй наменклатуры прадукцыі з мінімальнай гандлёвай нацэнкай ад вытворцы і выключэння неабгрунтаванага пасрэдніцтва на шляху ад канвеера да пакупніка», – адзначылі суразмоўцы.
Магазін у Бабруйску стане чацвёртым аб’ектам у фірменнай сетцы Мінскага трактарнага завода. Да гэтага аналагічныя магазіны былі адкрыты ў Мінску, Смаргоні і Віцебску. У планах – далейшае пашырэнне за кошт адкрыцця гандлёвых кропак ва ўсіх абласцях Беларусі.
У дзень адкрыцця на пляцоўцы перад крамай наведвальнікі змогуць азнаёміцца з выставай трактарнай тэхнікі. Таксама для іх будуць арганізаваныя кропкі грамадскага харчавання і святочная латарэя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24