Рус Бел Eng 中文

У бюджэт Бабруйска за студзень-лістапад 2017 года паступіла Br157 млн.

За студзень-лістапад 2017 года ў кансалідаваны бюджэт Бабруйска паступіла Br156,9 млн. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.

Удзельная вага плацяжоў арганізацый у агульнай суме паступленняў склала Br87,1%, Br136,7 млн. Індывідуальнымі прадпрымальнікамі выплачана ў бюджэт Br9,8 млн. (6,3%), паступленні ад фізічных асоб склалі Br10,4 млн. (6,6 %).

Асноўнымі бюджэтаўтваральнымі крыніцамі ў гэты перыяд з’яўляліся: падаходны падатак з фізічных асоб – 40,0%, акцызы – 17,6%, падатак на нерухомасць – 6,9%, зямельны падатак – 6,7%, падатак на прыбытак – 6,6 %, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – 4,6%.

У пяцёрку лідараў, ад якіх у бюджэт паступілі найбольшыя сумы, уваходзяць ЗЗАТ «Бровары Хайнэкен», СТАА «Аазіс Груп», ААТ «Чырвоны харчавік», Бабруйскае дзяржаўнае прадпрыемства «Водаканал», філіял «Бабруйскі Гандлёвы цэнтр «Карона»».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая