Рус Бел Eng 中文

Дзевяць дамоў сезоннага пражывання для пажылых людзей арганізавана ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці працуюць дзевяць дамоў сезоннага пражывання для пажылых людзей, дзе размяшчаюцца больш за 40 чалавек. Пра гэта паведаміла намеснік камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Вераніка Дзямідава.

«Гэтая форма жыццеўладкавання на вёсцы з’явілася параўнальна нядаўна, але прыжылася і атрымала далейшае развіццё. У такіх дамах аб’ядноўваюцца для сумеснага пражывання. Пажылыя, інваліды штомесяц аплачваюць прапарцыйна суму сродкаў на набыццё прадуктаў харчавання, аплату за камунальныя паслугі, а нашы работнікі аказваюць ім неабходныя сацыяльныя паслугі. Арганізаваны для іх і вольны час з прыцягненнем раённых службаў. Таму жыць сумесна прасцей, бяспечней і весялей», – заўважыла Вераніка Дзямідава.

У апошнія гады ў цэнтрах сацабслугоўвання з’явіліся новыя кірункі ў працы са сталымі людзьмі. Так, у 12 раёнах вобласці сацыяльныя работнікі прымаюць у свае сем’і грамадзян, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, так званыя прыёмныя сем’і. Ужо створана 21 такая сям’я.

Ва ўсіх раёнах рэгіёна атрымала развіццё гасцявая сям’я, калі грамадзян, якія абслугоўваюцца аддзяленнямі сацыяльнай дапамогі дома, работнікі запрашаюць да сябе дахаты на выхадныя або святочныя дні – такіх 110 сем’яў.

«Не засталася па-за ўвагай і такая форма працы, як патранатная сям’я, калі магчымую дапамогу на надомным абслугоўванні непрацаздольным грамадзянам аказвае працаздольная сям’я, напрыклад, дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, праполцы агарода, зборы ўраджаю. Іх таксама віншуюць са святамі, памятнымі датамі і г.д. Падобную падтрымку атрымалі 675 пажылых людзей», – адзначыла Вераніка Дзямідава.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая