Абласное дабрачыннае навагодняе свята для дзяцей з удзелам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Даманеўскага пройдзе 27 снежня. Адбудзецца свята ў абласным цэнтры творчасці, паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама.
Па словах суразмоўцаў, на мерапрыемства запрошана больш за 500 хлопцаў і дзяўчат – выдатнікі вучобы, пераможцы раённых і абласных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, лідары і актывісты дзіцячых грамадскіх арганізацый з раёнаў і гарадоў Магілёўшчыны. Яны не толькі атрымаюць салодкія падарункі, але і прымуць удзел у імпрэзе каля ўпрыгожанай ёлкі, а таксама ўбачаць мюзікл для ўсёй сям’і па матывах аднайменнага твора Шарля Пяро «Кот у ботах». Добрая старая казка на новы лад апавядае пра тое, як сяброўства і адданасць умеюць тварыць сапраўдныя цуды.
Як удакладнілі спецыялісты, у рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» з 11 снежня па 10 студзеня 2018 года ў кожным раёне Магілёўскай вобласці будуць арганізаваны свае святы з удзелам кіраўніцтва аблвыканкама, старшыняў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, кіраўнікоў мясцовых адміністрацый раёнаў. Акрамя таго, 27-28 снежня каля 100 навучэнцаў Прыдняпроўскага краю наведаюць дабрачыннае навагодняе свята для дзяцей з удзелам кіраўніка дзяржавы ў Палацы Рэспублікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59