Рус Бел Eng 中文

У Мсціслаўскім раёне падтапіла аўтамабільны мост праз раку Сож

На Мсціслаўшчыне падтапіла мост. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Напярэдадні ў мясцовы РАНС паступіла паведамленне аб падтапленні нізкаводнага аўтамабільнага моста на рацэ Сож аўтадарогі Парадзіна-Засожжа каля вёскі Парадзіна Краснагорскага сельскага савета. У Засожжы ўжо больш за 10 гадоў ніхто не пражывае, электразабеспячэнне і тэлефонная сувязь адсутнічаюць. 45-метровы мост знаходзіцца на балансе і абслугоўванні філіяла ДРБУ №174 прадпрыемства «Магілёўаблдарбуд». Па апошніх дадзеных ўзровень вады над дарожным палатном складаў 75-80 см, працягласць падтаплення – 120 м.

Вядзецца маніторынг гідралагічнай абстаноўкі.

Як патлумачылі спецыялісты Магілёўскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага прыроднага асяроддзя, за мінулы тыдзень узровень вады на Дняпры, Бярэзіне і Сожы падняўся на 1,5 м. Гэта пікавы ўзровень для сезона. Далей ён пойдзе на спад.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая