Пракуратура Магілёва выявіла парушэнні патрабаванняў заканадаўства да штучных няроўнасцей на праезджай частцы. Такая інфармацыя размешчана на сайце Генеральнай пракуратуры.
У прыватнасці, некаторыя маналітныя канструкцыі, размешчаныя па вуліцах Ціміразеўскай, Бялыніцкага-Бірулі, А.Пысіна, Маўчанскага, Фаціна, праспекце Пушкінскім, бульвары Непакораных і інш., не мелі належным чынам нанесенай разметкі, а іх паверхня была пакрыта сколамі і расколінамі. У асобных месцах паміж штучнай няроўнасцю і асфальтавым пакрыццём былі выбоіны. Не заўсёды выконваліся нормы аб вышыні гэтых элементаў дарожнага руху: замест прадугледжаных 6,5 см часта яны ўзвышаліся да 8 см над праезджай часткай.
Па прычыне нясвоечасовага дэмантажу дарожных разметак і рамонту дарожнага пакрыцця, у тым ліку штучных няроўнасцей, у горадзе адбыліся ДТЗ з прычыненнем аўтаўладальнікам матэрыяльнага ўрону. У выніку гаспадары пашкоджаных транспартных сродкаў у 2017 годзе прад’явілі ў суды шэсць іскаў, якія былі разгледжаны і задаволены.
Па выніках праверкі пракуратура Магілёва ўнесла прадстаўленне гендырэктару КУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» з патрабаваннем ліквідаваць выяўленыя парушэнні і спрыяльныя для іх прычыны і ўмовы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24