Новую лабараторыю даследаванняў харчовых прадуктаў адкрылі на базе Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Аб’ект стане своеасаблівай базай для развіцця ведамасных лабараторый харчовых прадпрыемстваў рэгіёна.

Праект корпуса быў распрацаваны з улікам тэхнічных нарматыўных патрабаванняў Расійскай Федэрацыі, Еўрапейскага саюза. Яго ўзвядзенне пачалося ў рамках абласной інвестыцыйнай праграмы ў снежні 2012 года, а заказчыкам па будаўніцтве выступала Магілёўскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва.

У новы лабараторны корпус набыта за кошт розных крыніц фінансавання 87 адзінак абсталявання больш чым на Вr973 тыс. Дзякуючы гэтаму, па словах намесніка міністра аховы здароўя – галоўнага санітарнага ўрача Беларусі Наталлі Жукавай, – высокатэхналагічны сучасны аб’ект дазволіць забяспечыць правядзенне на тэрыторыі рэгіёна лабараторнага кантролю на ўзроўні міжнародных стандартаў, вырашаць задачы па забеспячэнні абароны ўнутранага рынку вобласці і краіны ў цэлым ад паступлення і абароту няякаснай прадукцыі, аргументавана выключаць прэтэнзіі да якасці і бяспекі айчынных тавараў.

Увядзенне ў эксплуатацыю лабараторыі – значная падзея для рэгіёна, паколькі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці нямала высокатэхналагічных харчовых прамысловых экспартна арыентаваных прадпрыемстваў, заўважыў намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Харытончык. Іх прадукцыя ідзе на ўнутраны рынак і пастаўляецца за межы краіны, а таму павінна быць бяспечнай і высакаякаснай.

Як адзначыла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай, пацвярджаннем эфектыўнасці, выбудаванай у галіне працы па кантролі за якасцю і бяспекай прадукцыі, з’яўляецца недапушчэнне на ўнутраны рынак няякаснай прадукцыі. Толькі за апошнія два гады з дапамогай пробаў прадукцыі выяўлена 337 тавараў, якія не адпавядаюць патрабаванням як нацыянальнага, так і міжнароднага заканадаўства. Дзякуючы мэтанакіраванай працы ў дадзеным кірунку спынены абарот больш за 20 т неадпаведнай гігіенічным нарматывам харчовай прадукцыі, у тым ліку 6 т імпартнага паходжання, 3328 адзінак тавараў нехарчовай групы, у тым ліку 3199 – імпартных.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка