Рус Бел Eng 中文

Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» пройдзе 10 студзеня ў Магілёве і Магілёўскім раёне

Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» пройдзе 10 студзеня ў Магілёве і Магілёўскім раёне. Інфармацыйна-адукацыйнае мерапрыемства пройдзе пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!», паведамілі карэспандэнту сайта ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Падчас акцыі жадаючыя змогуць даведацца свой артэрыяльны ціск і атрымаць навыкі яго вымярэння. Таксама спецыялісты будуць праводзіць індывідуальныя кансультацыі па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту. Акрамя таго, запланаваны паказы відэаролікаў па тэматыцы здаровага ладу жыцця і распаўсюджванне інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў па фактарах рызыкі сардэчна-сасудзiстых захворванняў і рэкамендацыі пры артэрыяльнай гіпертэнзіі.

Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» праводзіцца кожную другую сераду месяца з мэтай павышэння інфармацыйнай пісьменнасці па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая