Больш за 30 праектаў прадставяць у Магілёве ўдзельнікі абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ». Мерапрыемства пройдзе 10 студзеня ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна. Тут у 12.10 пачне працаваць выставачная экспазіцыя «Нашы ідэі табе, Магілёўшчына», дзе будуць паказаны праекты-пераможцы рэгіянальных этапаў.
Пасля гэтага запланаваны Elevator pitch. У рамках міні-прэзентацый канкурсантам будзе прапанавана на працягу 3 хвілін абараніць свой праект перад экспертным саветам. Пасля моладзі дадуць 2 хвіліны пагутарыць з прафесіяналамі, каб атрымаць кампетэнтную кансультацыю для прадстаўлення і рэалізацыі праектаў у далейшым.
Па выніках конкурсу экспертны савет абярэ найлепшыя распрацоўкі, якія прадставяць Магілёўскую вобласць у рэспубліканскім фінале. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэгіянальнага этапу маладзёжнага спаборніцтва «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца ў 16.00.
Конкурс праводзіцца БРСМ з 2011 года. Праект рэалізуецца з мэтай актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка