Кніжная выстава «Магілёўскай вобласці – 80 год» працуе ў агульнай чытальнай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Па словах суразмоўцаў, у экспазіцыі сабраны кнігі, фотаальбомы, энцыклапедычныя і даведачныя выданні, якія расказваюць пра гісторыю вобласці, пра слаўныя і гераічныя падзеяі, станаўленне і развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, ахову здароўя, адукацыю. Прадстаўлены фаліянты, дзе можна пазнаёміцца са знакамітымі людзьмі Магілёўшчыны, помнікамі гісторыі, архітэктуры, садова-паркавага мастацтва, музейнымі калекцыямі.
Кніжная выстава будзе рэгулярна абнаўляцца і дзейнічаць да канца 2018 года.
Даведачна:
У 1938 годзе ў Беларусі праведзена адміністрацыйная рэформа, у выніку якой было створана 5 абласцей. Сярод іх – Магілёўская з адміністрацыйным цэнтрам горадам Магілёвам. Сёння ў склад рэгіёна ўваходзіць 21 раён, 15 гарадоў, у тым ліку два абласнога падпарадкавання – Магілёў і Бабруйск, 8 пасёлкаў гарадскога тыпу, 155 сельсаветаў з 2985 сельскімі населенымі пунктамі. Насельніцтва Прыдняпроўскага краю налічвае больш за 1 млн. чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07