У канцэртнай зале «Магілёў» (вул. Першамайская, 10) 1 лютага ў 11.00 пройдзе кастынг абласнога этапу Нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь 2018».
Акрамя пераможцаў рэгіянальнага этапу, у спаборніцтве могуць прыняць удзел дзяўчаты з добрымі знешнімі дадзенымі, адпаведныя ніжэйпрыведзеным патрабаванням:
– маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы);
– узрост ад 18 да 24 гадоў уключна на дату правядзення фіналу;
– рост, не ніжэйшы за 174 см;
– не маюць на целе татуіровак і пірсінгу;
– ніколі не бралі шлюб;
– не маюць дзяцей.
Заяўкі ў вольнай форме з указаннем узросту, росту, месца рэгістрацыі, месца працы ці вучобы, мабільнага тэлефона для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 89 (інфармагенцтва «Магілёўскія ведамасці»), каб.80.
Падрабязную інфармацыю аб умовах і парадку правядзення Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь – 2018» можна даведацца ў інструкцыі, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2017 г. № 39 або на сайце АНТ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07