Літоўская кампанія будзе вырабляць у Клімавіцкім раёне мяса індычкі. Адпаведны дагавор па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта завераны сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі і старшыня праўлення групы кампаній ARVI Відмантас Кучынскас.

Праект прадугледжвае арганізацыю на працягу 2,5 гадоў вытворчасці мяса індычкі поўнага цыклу, пачынаючы ад вырошчвання птушкі і да паглыбленай перапрацоўкі мяса. Аднак, па словах Відмантаса Кучынскаса, плануецца рэалізаваць задуманае значна раней і, пры адсутнасці непрадбачаных складанасцяў, укласціся ў 1-1,5 года. «Чым даўжэй будзе ісці будаўніцтва, тым большыя сумы выдаткаў яно запатрабуе, – заўважыў бізнесмен. – А кожны з нас зацікаўлены ў максімальнай аддачы пры мінімальных укладаннях». Дарэчы, літоўская кампанія інвестуе ў праект больш $ 25 млн. і плануе пачаць работы ўжо вясной гэтага года.

Паводле дагавора, магутнасці новай вытворчасці на першапачатковым этапе дазволяць вырабляць да 10 тыс. т гатовай прадукцыі ў год з перспектывай павелічэння да 15 тыс. т. Інвестпраектам прадугледжаны выпуск не толькі індычыны ў сырым выглядзе, але і фаршу, паўфабрыкатаў, каўбасных вырабаў, вэнджаных і вяленых прадуктаў.

Арганізацыя вытворчасці ў Клімавіцкім раёне падпадае пад дзеянне Указа №235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці», а значыць, інвестары атрымліваюць адпаведныя прэферэнцыі. Выдаткі на будаўніцтва неабходных аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры возьме на сябе мясцовы бюджэт. Таксама літоўцы атрымаюць два зямельныя ўчасткі. На тэрыторыі былога ваеннага гарадка, які размяшчаецца ў Барсуках за 10 км ад райцэнтра, плануецца пабудаваць 30 птушнікаў для маладняку і адкорму індычкі, а ў непасрэднай блізкасці да Клімавіч размесціцца завод па забоі і перапрацоўцы індычкі. Праект дасць магчымасць стварыць каля 100 новых працоўных месцаў. Пры гэтым разглядаецца магчымасць узвядзення спецыяльнага інтэрната для супрацоўнікаў.

Для літоўскай кампаніі інвеставанне ў Магілёўскую вобласць стартавае. Аднак ужо ёсць станоўчы і выніковы вопыт укладання сродкаў у бізнес на тэрыторыі Сінявокай. Аналагічная вытворчасць мяса індычкі было пачата ў Лідскім раёне ў пачатку 2017 года. «У Беларусі прыемна працаваць, – падкрэсліў Відмантас Кучынскас. – Дамоўленасці выконваюцца своечасова, таму адчуваем сябе тут добра. – Прыемны бонус – існуючыя прэферэнцыі і льготы на пэўных тэрыторыях».



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую