Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці аб’яўлены конкурс відэафільмаў, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне

У 2019 годзе Беларусь будзе святкаваць 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 2020-м – 75-годдзе Вялікай Перамогі. Аднак падрыхтоўка да гэтых значных у гісторыі краіны дат пачалася ўжо сёння.

У Магілёўскай вобласці аб’яўлены конкурс відэафільмаў, прысвечаны памятным датам. Творчае спаборніцтва праводзіцца ў трох намінацыях: «Гераічная гісторыя рэгіёнаў і вобласці ў Вялікай Айчыннай вайне» (абарона, падполле, вызваленне), «Адраджэнне гарадоў, раёнаў, вобласці», «Дзеці вайны».

Прадставіць сваю працу працягласцю не больш за 15 хвілін можа любы жадаючы. Прычым да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца як калектыўныя, так і індывідуальныя відэафільмы. Мяркуецца выкарыстанне матэрыялаў музеяў, архіваў, бібліятэк, асабістых успамінаў, правераных звестак інтэрнэту, дадзеных асабістых відэаархіваў.

Пераможцы і прызёры конкурсу ў кожнай намінацыі будуць заахвочаны ганаровымі граматамі, дыпломамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, ганаровымі граматамі, дыпломамі і памятнымі сувенірамі абласнога савета ветэранаў, абласнога камітэта ГА «БРСМ», абласнога ГА «Беларускі фонд міру», філіяла «Белдзяржстраха» па Магілёўскай вобласці, абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». Акрамя таго, найлепшыя працы будуць дэманстравацца ТРК «Магілёў».

Відэафільмы можна дасылаць да 20 верасня 2018 года на электронны адрас: okbrsm@inbox.ru з паметкай «Відэаконкурс». Тэлефон для даведак: 8029 240 40 43 (МТС).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая