Захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Магілёўскай вобласці на 15% ніжэйшая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Паводле слоў суразмоўцаў, захворванне на ВРІ ў рэгіёне знаходзіцца на нізкім узроўні. У структуры хворых удзельная вага дзяцей да 18 гадоў склаў 66,3%.
Захворванне ў Магілёўскай вобласці абумоўлена цыркуляцыяй негрыпозных рэспіраторных вірусаў (адэнавірусаў, рэспіраторна-сінцытыяльных вірусаў, вірусаў парагрыпу), што характэрна для дадзенага перыяду сезоннага захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01