Рус Бел Eng 中文

Тром калектывам Магілёўскай вобласці прысвоены назвы «Народны» і «Узорны»

Тром калектывам устаноў культуры і адукацыі Магілёўскай вобласці за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі прысвоены назвы «Народны» і «Узорны».

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы, назву «народны» атрымаў інструментальны ансамбль «Час Пік» дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №5». «Узорнымі» сталі хор хлопчыкаў дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1» і гурток дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Лапаточак» Дома рамёстваў вёскі Кароўчына дзяржаўнай установы культуры «Дрыбінская цэнтралізаваная клубная сістэма» Магілёўскай вобласці.

У 2017 годзе новыя назвы прысвоены 18 творчым калектывам рэгіёна. З іх – сем «Народных», дзесяць «Узорных» і адзін «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

Усяго ў Магілёўскай вобласці налічваецца 493 аматарскія калектывы мастацкай творчасці, якія маюць назву «Народных» («Узорных») і званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» (усіх сістэм і ведамстваў).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая