Рус Бел Eng 中文

Завяршыць работы па рамонце радзільнага аддадзялення пры Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі плануецца да канца 2018 года

Завяршыць работы па рамонце радзільнага аддзялення пры Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі будаўнікі абяцаюць да канца 2018 года. На капітальны рамонт і рэканструкцыю накіруюць Br8 млн. 825 тыс. Фінансаванне прадугледжана рэгіянальнай інвестыцыйнай праграмай на бягучы год, паведамілі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама.

Частка сумы пойдзе на завяршэнне работ у блоку «В» радзільнага аддзялення, якія пачаліся тут у 2017-м. Аб’ект плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ўжо ў маі-чэрвені. Да гэтага часу заменяць таксама бальнічныя ліфты. Акрамя таго, у гэтым годзе прадугледжваецца правесці капітальны рамонт і рэканструкцыю ў блоку «А» з перапланіроўкай памяшканняў.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая