Паўднёва-ўсходняму рэгіёну Магілёўскай вобласці трэба больш актыўна выкарыстоўваць існуючы патэнцыял. Такое меркаванне выказаў Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, які з рабочай паездкай наведвае Касцюковіцкі раён.
«Трэба ісці смялей на ўсе інавацыі, якія прапануе тут дзяржава. На жаль, пакуль не выбіраюцца нават тыя невялікія рэсурсы, якія былі вылучаны для развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна ў 2017 годзе. Гэта звязана перш за ўсё з дрэннай прапрацоўкай праектаў і прадстаўленых бізнес-планаў», – лічыць міністр.
На яго думку, праекты, якія рэалізуюцца, павінны быць дэталёва прапрацаваны, каб выразна прасочвалася перспектыва і эфектыўнасць тых ці іншых бізнес-мадэляў. Ён запэўніў, што дапамога будзе аказвацца дзяржавай, як і будуць захоўвацца прэферэнцыі, вызначаныя Указам №235 ад 8 чэрвеня 2015 года «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».
«Мясцовыя органы ўлады і бізнес-супольнасць павінны быць больш смелымі і напорыстымі у рэалізацыі тых ці іншых ініцыятыў. Дынаміка ў дадзенай працы ёсць, але развіццё Паўднёвага Усходу пакуль рухаецца вельмі павольна і не апраўдвае чаканняў урада. Дапамога не будзе аказвацца бясконца, таму ўсім зацікаўленым бакам трэба як мага хутчэй вызначыцца, як хутка выкарыстоўваць наяўныя рэсурсы, каб актывізаваць эканамічнае развіццё гэтага рэгіёна па ўсіх напрамках», – парэкамендаваў Уладзімір Зіноўскі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2020 - 16:51
Сенатар Дзячэнка: спробы палітычных экстрэмістаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі абуральныя
06.08.2020 - 12:31
05.08.2020 - 15:32
Сяргей Новікаў: «Мой голас – за стабільнае развіццё нашай краіны і беларускага спорту»
20.07.2020 - 16:45
Людзі цэняць складаную працу брыгад хуткіх – намеснік кіраўніка Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі
11.07.2020 - 18:06