Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося 13 пажараў, 2 з іх скончыліся гібеллю

У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося 13 пажараў, 2 з іх скончыліся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Так, 27 студзеня а адзінаццатай гадзіне ночы на пульт Краснапольскага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне аб пажары ў прыватым жылога доме па вул. Школьнай у в. Почапы. Мясцовыя жыхары выявілі ўзгаранне, калі хата ўжо палала. Шанцаў на выратаванне 57-гадовага гаспадара не было. Яго без прыкмет жыцця знайшлі пад абваленымі канструкцыямі. У выніку пажару знішчаны веранда, дах, пашкоджана перакрыцце дома. Прычына пажару і ўсе абставіны гібелі высвятляюцца.

Прыкладна ў гэты ж час магілёўскія выратавальнікі ўтаймоўвалі вогненную стыхію ў в. Старая Мілееўка Магілёўскага раёна. Гарэў дачны дом па вул. Школьнай. Пажар знішчыў веранду, дах, пашкодзіў перакрыцце, сцены і маёмасць. Не пашкадавала стыхія і 58-гадовага мужа гаспадыні дома. Прычыну здарэння трэба будзе ўстанавіць спецыялістам.

Ледзь не скончыўся трагедыяй пажар, які адбыўся каля 8 гадзін 28 студзеня ў в. Залотва Быхаўскага раёна. З самай раніцы 42-гадовы кіраўнік сям’і пайшоў на працу. У доме спакойна спалі сыны 15 і 7 гадоў. Прыкладна ў гэты ж час з ранішняга аўтобуса вярталася дадому і іх 43-гадовая маці. Падыходзячы да хаты, жанчына над дахам убачыла палымяны дым. Зайсці ў дом ўжо не ўяўлялася магчымым: у верандзе гаспадарыў агонь. Маці гучным стукам разбудзіла сыноў. Падчас эвакуацыі праз акно 15-гадовы сын атрымаў апёкі 30% цела. На шчасце, малодшы не пацярпеў. Агонь цалкам спапяліў жыллё. Прычына здарэння высвятляецца.

2 адміністрацыйныя будынкі пашкоджаны агнём за выхадныя. 27 студзеня ў 01.12 сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі выяўлены пажар у харчовай краме «Перекресток» ТАА «РольфТрэйд» на першым паверсе сяміпавярховы жылога дома па пр-це Пушкінскім у Магілёве. У выніку пажару пашкоджаны дзве халадзільныя вітрыны, закурана столь. Як мяркуецца, прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

28 студзеня днём паступіла паведамленне аб пажары ў аднапавярховым будынку Градзянскага сельскага клуба ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна» ў в. Градзянка Асіповіцкага раёна. У выніку ўзгарання часткова знішчаны дах. Ніхто не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая