У 2017 годзе падатковыя інспекцыі Магілёўскай вобласці па выніках праведзеных мерапрыемстваў выявілі 245 фактаў дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцкай дзейнасці грамадзянамі.
У выніку 61 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1-1 артыкула 12.7 КаАП Рэспублікі Беларусь з накладаннем штрафаў у суме Br9,6 тыс. і канфіскацыяй у даход дзяржавы тавараў (даходу) на Br101,1 тыс. Папярэджаныя 183 чалавекі, якія трапілі падаткавікам упершыню.
Акрамя таго, усім фізічным асобам прад’яўлены да выплаты адзiны падатак у агульным памеры Br60,9 тыс.
Звесткі аб кожным з іх занесены ў аўтаматызаваную базу даных па ўліку грамадзян, якія ажыццяўляюць незарэгістраваную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Нагадваем, што ў адпаведнасці з часткай 11 артыкула 12.7 КаАП за прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцкай дзейнасці, у выпадку, калі ў гэтым дзеянні няма складу злачынства, фiзiчнай асобе пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі.
Напрыклад, у мінулым годзе ў чарговы раз быў устаноўлены факт ажыццяўлення жыхаром Магілёва Д., 1972 г.н., нелегальнай дзейнасці ў сферы таксі. Раней за гэта ж парушэнне ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці з выплатай штрафаў.
На гэты раз эканамічны суд Магілёўскай вобласці прыняў рашэнне накласці на правапарушальніка штраф у памеры Br575 з канфіскацыяй у даход дзяржавы кошту аўтамабіля на Br2 880.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24