Рус Бел Eng 中文

Да трэцяга квартала 2018 года расійская карпарацыя «Технониколь» плануе адкрыць завод палімернай цеплаізаляцыі ў Асіповічах

Да трэцяга кварталу 2018 года расійская карпарацыя «Технониколь» плануе адкрыць завод палімернай цеплаізаляцыі ў Асіповічах. Аб’ём інвестыцый складзе каля 840 млн. расійских рублёў, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Вытворчасць размесціцца на тэрыторыі ЗТАА « Кровельный завод Технониколь», якое ўваходзіць у карпарацыю «Технониколь». На вытворчую магутнасць ў 360 тыс. куб. м прадпрыемства разлічвае выйсці да 2021 года.

Для новага завода закупляецца абсталяванне кампаніі Berstorff GmbH (Германія). На ім будуць выпускацца запатрабаваныя на рынках Еўропы пліты XPS з фрэзераванай паверхняй і стандартныя лінейкі прадукцыі, якія могуць выкарыстоўвацца ў розных галінах – ад камерцыйнага, прамысловага і індывідуальнага прыватнага будаўніцтва да збудавання аўтамабільных, чыгуначных дарог і ўзлётных палос.
Адкрыццё вытворчасці ў Асіповічах дазволіць пашырыць аб’ёмы продажаў сучасных палімерных цеплаізаляцыйных матэрыялаў «Технониколь» на беларускім рынку і забяспечыць спажыўцам стандарты сэрвісу, прынятыя ў Расіі – аператыўную дастаўку XPS на працягу 24 гадзін. Плануецца, што 25% прадукцыі будзе пастаўляцца на беларускі рынак, а 75% – на экспарт, галоўным чынам у краіны Усходняй Еўропы і Скандынавію. Новая высокатэхналагічная вытворчасць створыць 30 працоўных месцаў.

Карпарацыя «Технониколь» працуе з 1992 года. З’яўляецца вытворцай і пастаўшчыком дахавых, гідраізаляцыйных і цеплаізаляцыйных матэрыялаў. У склад кампаніі ўваходзяць 52 вытворчыя пляцоўкі ў Расіі, Украіне, Беларусі, Літве, Чэхіі, Італіі, Вялікабрытаніі, 18 вучэбных цэнтраў, 6 навуковых цэнтраў, 22 прадстаўніцтвы ў 18 краінах свету. Прадукцыя пастаўляецца больш як у 80 краін.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая