Кіраўнік Прыдняпроўскага краю Уладзімір Даманеўскі і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў час дзелавой сустрэчы, якая адбылася сёння ў аблвыканкаме.

«З Магілёўскай вобласцю у Сусветнага банка даўно наладжана канструктыўнае партнёрства. Зараз мы выходзім на новы этап. Ён будзе доўжыцца з 2018 па 2022 год, – адзначыў госць. – За мінулы пяцігадовы стратэгічны перыяд у рэгіёне рэалізаваны цэлы шэраг сур’ёзных інвестыцыйных праектаў. З іх дапамогай удалося знізіць затраты, звязаныя з вытворчасцю цеплавой і электрычнай энергіі, даць насельніцтву рэгіёна чыстую ваду і палепшыць умовы працы ў навучальных установах». Сярод знакавых Аляксандр Крэмер назваў праекты па мадэрнізацыі ЦЭЦ-1 і ЦЭЦ-3, водазабеспячэнні і водаадвядзенні ў шасці гарадах вобласці, пераводзе кацельняў на мясцовыя віды паліва, нарматыўным фінансаванні ў сферы адукацыі.

Гаворачы аб планах на будучыню, ён адзначыў, што многія праграмы будуць працягнуты. Сярод новых напрамкаў – прадастаўленне крэдытнай падтрымкі мікра-, малым і сярэднім прадпрыемствам Беларусі, стварэнне ўстойлівага энергаэфектыўнага цеплавога фонду, сродкі з якога пойдуць на рэнавацыю будынкаў. Таксама плануецца ўзаемадзеянне ў сферы лясной гаспадаркі: толькі Магілёўскай вобласцю мяркуецца асвоіць $ 3,5 млн. пры будаўніцтве двух гадавальнікаў па вырошчванні маладых дрэў. Пільная ўвага будзе нададзена праектам у сферы ЖКГ, якія ўключаюць мадэрнізацыю водаканалаў, водаадвядзення і перапрацоўку цвёрдых бытавых адходаў. «Практычна ва ўсіх новых праграмах адзначаецца прыроднае зрушэнне прыярытэтаў, канчатковая мэта якіх – павышэнне стандарту жыцця людзей», – адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі.

У сваю чаргу Уладзімір Даманеўскі падзякаваў Сусветнаму банку за магчымасць рэалізацыі ў рэгіёне праектаў у сферы ЖКГ, адукацыі і аховы здароўя, якія даказалі сваю эфектыўнасць.
«Адным з важных напрамкаў дзейнасці Магілёўскага аблвыканкама з’яўляецца энергазберажэнне. Дзякуючы мадэрнізацыі цеплакрыніц, удалося не толькі знізіць выдаткі, аптымізаваць колькасць кацельняў, але і атрымаць, акрамя цяпла, электраэнергію, – сказаў кіраўнік Прыдняпроўскага краю. – Працягам працы тут можа стаць рэалізацыя праграмы па рэнавацыі будынкаў у буйных гарадах рэгіёна».
Гаворачы аб водаадвядзенні і водазабеспячэнні, Уладзімір Даманеўскі адзначыў, што гэтыя пытанні важныя для эканомікі вобласці. Напрыклад, у рэгіёне неабходна будаўніцтва цеплагенеруючых крыніц на мясцовых відах паліва, узвядзенне не менш за 50 станцый абезжалезвання. Асобна стаіць пытанне ўтылізацыі адходаў. «У рэгіёне рэалізаваны праект па асобным зборы смецця і выкарыстанні другасных рэсурсаў. У мінулым годзе ўведзены невялікі электрагенеруючы аб’ект па атрыманні цяпла і электраэнергіі за кошт здабычы газу са сховішча бытавых адходаў, – адзначыў губернатар. – Але гэта невялікія праекты, якія ў сукупнасці не вырашаюць глабальную для вобласці праблему. Таму пытанне ўтылізацыі бытавых адходаў і захавання пры гэтым экалогіі – адна з перспектыўных задач».

Падводзячы вынікі сустрэчы, Уладзімір Даманеўскі адзначыў, што ў Магілёўскай вобласці і Банка склаліся даверлівыя адносіны. «Мы ўспрымаем Сусветны банк як надзейнага стратэгічнага партнёра і маем намер актыўна не толькі ўдзельнічаць у прапанаваных праектах, але і прапаноўваць уласныя», – падкрэсліў губернатар.
Падчас візіту ў Магілёўскую вобласць кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер наведаў ААТ «Стужка» і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24