Дзіцячыя малюнкі сталі размяшчаць у магілёўскіх бальніцах. Гэта своеасаблівы праект па арт-тэрапіі для дзяцей і дарослых.
Арт-студыя «Гекльберы» даўно супрацоўнічае з Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцай. Справа ў тым, што многім выхаванцам студыі калісьці дапамаглі ўрачы-прафесіяналы, і зараз сваімі карцінамі дзеці кажуць «дзякуй» за жыццё і здароўе. У бальніцы ўжо арганізавана цэлая выстава, аўтарамі якой сталі маленькія магілёўцы.
Зараз дзеці рыхтуюць новы праект – вучацца маляваць шчанюкоў. Найлепшыя працы таксама перададуць бальніцы. Усё гэта для таго, каб падняць настрой дзецям, якія сюды патрапілі.
Дзіцячую творчасць таксама можна ўбачыць у Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. На сумных сценах сур’ёзнай ўстановы можна ўбачыць работы дзяцей з СШ №2 абласнога цэнтра. Ідэя ўпрыгожыць медыцынскія аб’екты менавіта дзіцячымі малюнкамі належыць старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміру Цумараву. Малюнкі з выявай урачоў размешчаны ў кабінеце ударна-хвалевай літатрыпсіі і цэнтры экстраннай медыцынскай дапамогі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01