У рэгіёне за суткі адбыўся адзін пажар, які забраў жыццё чалавека. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

30 студзеня каля 11 гадзін вечара ў службу МНС паступіла паведамленне пра пажар у бытоўцы, размешчанай па вул. Энгельса ў Круглым. Полымя бушавала на тэрыторыі ТАА «Цагельны завод «Усходні»». Агонь цалкам знішчыў драўляную бытоўку. Не пашкадавала стыхія і 58-гадовага мужчыну, які знаходзіўся ўнутры.

Прычына пажару высвятляецца. Па папярэдніх дадзеных узгаранне адбылося праз неасцярожнасць пры курэнні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую