IX адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна праходзіць у Магілёве. Традыцыйныя спаборніцтвы прымае СК «Алімпіец» (вул. 30 гадоў Перамогі, 1а), паведаміў карэспандэнту сайта галоўны суддзя спаборніцтваў Віталь Сідарэнка.
Па словах суразмоўцы, у абласны цэнтр з’ехаліся больш за 70 спартсменаў з усіх абласцей Беларусі. «На жаль, у гэтым годзе прыняць удзел у баксёрскім форуме не змаглі прадстаўнікі іншых краін, паколькі ў іх зараз праходзяць свае галоўныя першынствы», – падкрэсліў Віталь Сідарэнка.
На рынгу змагаюцца баксёры 2000-2001 года нараджэння. Наймацнейшых сярод юнакоў вызначаць у 10 вагавых групах: 49, 52, 56, 60, 64, 69, 75, 81, 91 і звыш 91 кг.
«Спартсмены правядуць па 3 раўнды па 3 хвіліны. Баі абяцаюць быць яркімі і відовішчнымі. Сярод прэтэндэнтаў на перамогу можна назваць зборныя Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Аднак гэта не значыць, што іншыя каманды слабыя: у кожнай дружыны ёсць свой козыр, – адзначыў галоўны суддзя. – Спартсмены ўжо правялі частку папярэдніх баёў. Сёння яны працягнуць барацьбу за выхад у паўфіналы. Уладальнікі трафеяў турніру стануць вядомыя 3 лютага».
Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Генрых Рыўкін з’яўляецца адным з заснавальнікаў баксёрскай школы ў Магілёве. Кар’еру трэнера пачаў у 1960 годзе. Да 2005 года займаўся падрыхтоўкай юных і дарослых спартсменаў у абласным цэнтры. Пасля з’ехаў у Германію, дзе праз год памёр. За час сваёй працы падрыхтаваў больш за 20 майстроў спорту СССР. Яго выхаванцы неаднаразова станавіліся прызёрамі і чэмпіёнамі першынстваў СССР, БССР і РБ па боксе. Пераемнікамі ў развіцці гэтага віду спорту на Магілёўшчыне сталі вучні Генрыха Рыўкіна, заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Катляроў і Сямён Соркін.
Праграма спаборніцтваў:
1 лютага
15.00 – урачыстае адкрыццё;
15.30 – папярэднія баі;
2 лютага
15.00 – паўфіналы;
3 лютага
11.00 – фіналы, узнагароджанне пераможцаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі