Агучаны вынікі рэспубліканскага конкурсу «Горад культуры» за 2017 год. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася пасля калегіі Міністэрства культуры.
У намінацыі «Найлепшы горад абласнога падпарадкавання» ўзнагароду атрымаў Бабруйск. У намінацыі «Найлепшы абласны цэнтр» пераможцам стаў горад Гродна. У Светлагорска Гомельскай вобласці перамога ў намінацыі «Найлепшы горад раённага падпарадкавання». «Найлепшым пасёлкам гарадскога тыпу» стаў Сапоцкін (Гродзенская вобласць), «Найлепшым аграгарадком» – Адэльск (Гродзенская вобласць).
Нагадаем, што ў 2017 годзе Бабруйск насіў тытул «Культурная сталіца Беларусі». Гэта другі па колькасці жыхароў населены пункт у Магілёўскай вобласці. Сёння горад бурна развіваецца і з’яўляецца перспектыўным адміністрацыйным цэнтрам. Тут актыўна вядзецца новае будаўніцтва і рамонт будынкаў, добраўпарадкоўваюцца вуліцы і мікрараёны, удасканальваецца інфраструктура.
Гісторыка-культурную спадчыну Бабруйска складае 179 шэдэўраў архітэктуры, 20 помнікаў мастацтва, 63 помнікі гісторыі. Акрамя Бабруйскай крэпасці – унікальнага твора абарончага дойлідства ХІХ стагоддзя, – горад упрыгожваюць выключныя па сваёй прыгажосці будынкі: чыгуначны вакзал «Бярэзіна», будынак раённай бібліятэкі ў стылі «мадэрн», гасцініца «Бабруйск», пажарнае дэпо №1, Палац мастацтваў, неагатычны касцёл Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
У памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе ўзведзена 27 мемарыялаў, сярод якіх брацкія пахавання воінаў, якія загінулі пры вызваленні горада, помнік партызанам і падпольшчыкам Бабруйска, мемарыяльны комплекс на плошчы Перамогі.
У горадзе функцыянуе сетка ўстаноў культуры, якая ўключае 12 устаноў дзяржаўнай і 3 клубы прафсаюзнай сістэмы. Музейны фонд складае больш за 18 тыс. экспанатаў. Штогод тут праходзяць культурна-масавыя мерапрыемствы рознага ўзроўню і ступені прадстаўніцтва.
Развіццю міжнародных адносін спрыяюць форумы ў горадзе на Бярэзіне: фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы», які стаў візітнай карткай горада і аб’яднаў пад дэвізам дружбы за сваю гісторыю 38 краін з 5 кантынентаў; пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль»; Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя У. І. Дуніна-Марцінкевіча.
Арганізатарамі конкурсу «Горад культуры» з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07