Агульнагарадское зімовае спартыўнае свята «Магілёўская лыжня – 2018» пройдзе 17 лютага ў Пячэрскім лесапарку. Чакаецца, што ў традыцыйным мерапрыемстве прымуць удзел каля 1 тыс. чалавек, паведаміла карэспандэнту сайта галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму Маггарвыканкама Іна Ноздрын-Плотніцкая.
Урачыстае адкрыццё свята запланавана на 10.40. Старт забегу на лыжах будзе дадзены ў 11.00. Той, хто не паспеў папярэдне падаць заяўку на ўдзел, зможа гэта зрабіць у дзень спаборніцтваў з 9.30 да 10.30.
Вызначаць самых хуткіх будуць у сямі ўзроставых катэгорыях. Адкрыюць спаборніцтвы навучэнцы пачатковай і старэйшай школы. Затым эстафету прымуць выхаванцы прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў, за імі – студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Далей на дыстанцыю выйдуць прадстаўнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада. Пасля пабягуць мужчыны 60 гадоў і старэйшыя, а таксама жанчыны 55 гадоў і старэйшыя. Завершаць праграму першынства выступленні супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў Маггарвыканкама, адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва.
«Для аматараў лыжных гонак падрыхтаваны розныя дыстанцыі, – заўважыла Іна Ноздрын-Плотніцкая. – Так, юнакам і мужчынам трэба прабегчы па 3 км, дзяўчатам і жанчынам – 2 км. Найстарэйшай групе спартсменаў таксама прапануюць адлегласць у 2 км. Даўжыня трасы для школьнікаў складзе 1 км, а для самых маленькіх спартсменаў – 500 м».
Пераможцам і прызёрам першынства ў кожнай групе ўручаць дыпломы і медалі. Таксама прадугледжаны ўзнагароды ў спецыяльных намінацыях. Сярод іх – самаму юнаму і найстарэйшаму лыжнікам.
Акрамя спартыўнай часткі, арганізатары свята падрыхтавалі культурна-забаўляльную праграму з удзелам творчых калектываў горада. Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства пачастуюць салдацкай кашай з гарбатай. На пляцоўцы будуць працаваць аб’екты рознічнага гандлю.
Арганізатарам агульнагарадскога зімовага спартыўнага свята «Магілёўская лыжня – 2018» выступае аддзел адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі