Жыхар Бабруйска Віктар Няжэльскі устанавіў рэкорд Беларусі па 12-гадзінным бегу на бегавой дарожцы, паведамілі арганізатары дабрачыннага праекта «Зімовыя бегавыя гульні».
Забег, які пачаўся ў 9.00 і скончыўся ў 21.30, адбыўся 10 лютага ў Мінску ў спарткомплексе «Свет фітнесу». Бабруйчанін прабег 124,23 км. Ён захапляецца бегам даўно, толькі ў мінулым годзе прабег тры марафоны і ўдзельнічаў яшчэ ў шасці прабегах на розныя дыстанцыі.
Кампанію Няжэльскаму Віктару склаў Пётр Рагойша, абодва яны прадстаўлялі бегавы клуб «Вікторыя». Падчас забегу атлеты некалькі разоў спыняліся для перазагрузкі бегавых дарожак і на кароткі адпачынак, сілы падтрымлівалі спартыўным харчаваннем. Сярэдняя хуткасць бегуноў склала крыху больш за 10 км/гадзіну.
Сусветны рэкорд па 12-гадзінным бегу на бегавой дарожцы належыць Эдгару Сімановічу (Латвія) і складае 144,42 км.
«Зімовыя бегавыя гульні», мэтай якіх з’яўляецца дапамога дзецям-інвалідам, праходзяць у Беларусі з 9 па 11 лютага. Гульні з’яўляюцца дабрачынным бегавым праектам і прадугледжваюць маштабныя прабежкі (у красоўках, на каньках, лыжах і нават на трэнажорах), удзельнікі якіх акажуць дапамогу дзяцям з інваліднасцю. Кожны кіламетр, пераадолены на вуліцы або ў памяшканні, кампанія VELCOM перавядзе ў рублі. Сабраныя сродкі пойдуць Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннямі зроку і Маладзечанскай санаторнай школе-інтэрнату для дзяцей, хворых на скаліёз. Грошы плануецца выдаткаваць на пераабсталяванне стадыёна і ўцягванне дзяцей з інваліднасцю ў паралімпійскі спорт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі