Першая ў Магілёўскай вобласці кнігарня сеткі «Белкніга» адкрылася сёння ў Бабруйску. Павіншаваць жыхароў горада на Бярэзіне з гэтай падзеяй прыехалі Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава, кіраўніцтва Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.
З’яўленне сучаснай кнігарні стала значнай падзеяй у культурным жыцці горада, месцам знаёмства з навінкамі кнігавыдання, сустрэч з аўтарамі.
Міністр інфармацыі выказаў шчырую ўдзячнасць мясцовым уладам і кіраўніцтву ААТ «Белкніга» за магчымасць рэалізацыі такіх праектаў. Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў, што гэта не апошні новы пункт продажу кніг менавіта ў Бабруйску.
Наведвальнікам крамы будзе прадстаўлены не толькі шырокі асартымент кніжных выданняў – мастацкая, вучэбная, дзіцячая і краязнаўчая літаратура, энцыклапедычныя і навуковыя выданні, але і канцылярскія прыналежнасці і многае іншае.
Па матэрыялах Міністэрства інфармацыі Беларусі
Фота - Міністэрства інфармацыі Беларусі і газета «Бабруйскае жыццё»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07