Прэм’еру «Былыя» пакажа ў сакавіку Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Спектакль пройдзе на малой сцэне 9, 10, 11 і 14 сакавіка, паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Па словах суразмоўцаў, гледачоў чакае амаль французская камедыя па п’есе расійскага драматурга Вольгі Сцяпновай. Рэжысёрамі пастаноўкі выступілі артысты нашага драмтэатра – Ганна і Руслан Кушнеры. Гэта не першая іх сумесная праца. Раней тандэм прадставіў магілёўскаму гледачу камедыю «Псіхааналіз – гэта мастацтва».
«Спектакль «Былыя» – лёгкі, бліскучы, рамантычны і моладзевы. Гісторыю разыграюць Вольга Ліфпуц, Часлаў Вількін, Аляксандр Куляшоў, Марыя Рудакова, Руслан і Ганна Кушнеры», – падкрэслілі суразмоўцы.
У анатацыі да пастаноўкі гаворыцца: «Былая жонка – гэта як стаптаныя чаравікі: выйшлі з моды, а выкінуць шкада. А былы муж – ён, як учарашняя вячэра, цікавасці ўжо дакладна не выклікае ... Але ці так усё на самай справе? А калі былыя муж і жонка жывуць пад адным дахам у сілу абставінаў? Ды яшчэ і не адны, а са сваімі новымі спадарожнікамі? З аднаго боку, усё, што адбываецца, амаль камедыя ... А можа быць, драма? Ці ўвогуле сямейны трылер?».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07