У Крычаве адкрылі мемарыяльную дошку ў памяць аб радавым Уладзіміру Карпаву, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане. Яна размясцілася на будынку сярэдняй школы №3, выпускніком якой калісьці быў салдат.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел сястра і сям’я Уладзіміра Карпава, яго аднакласнікі, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, навучэнцы.
Уладзімір Карпаў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі пасмяротна. Ініцыятыва па ўшанаванні памяці аб радавым належала Крычаўскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» і была падтрымана старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Бачковым. Дарэчы, гэта не першая ў раёне падобная акцыя, прымеркаваная да святкавання гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У 2017 годзе на будынку СШ №1 Крычава ўстанавілі мемарыяльную дошку ў памяць аб выпускніку, малодшым сяржанту Віктару Ваўчкову.
Праз горан афганскай вайны прайшлі 102 крычаўляніны. За бездакорную службу і мужнасць многія ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (шасцёра – пасмяротна), медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі».
У Магілёўскай вобласці пражывае больш за 3,6 тыс. воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую