Рус Бел Eng 中文

Перасоўная выстава «Ратавальнік» адкрыецца ў Быхаве

Перасоўная выстава «Ратавальнік» з уласных фондаў Бабруйскага гаррайаддзела па НС адкрыецца сёння ў Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Экспазіцыя прымеркавана да 165-годдзя пажарнай службы Беларусі, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МЧС Вольга Нехарошых.

На фотаздымках наведвальнікі змогуць убачыць, як ратавальнікі змагаюцца з вогненнай стыхіяй, ліквідуюць надзвычайныя сітуацыі і аварыі, адточваюць свой прафесіяналізм на вучэннях, займаюцца навучаннем падрастаючага пакалення. Тут таксама будзе прадстаўлены гістарычны блок, які раскажа пра развіццё пажарнай справы Магілёўскай вобласці. Дапоўніць фотавыставу аварыйна-выратавальнае абсталяванне, баявое адзенне і іншыя прыналежнасці ратавальнікаў-пажарных.

У дні правядзення выставы ратавальнікі плануюць арганізоўваць для груп наведвальнікаў спецыяльныя тэматычныя заняткі, на якіх будуць расказваць аб прафесіі ратавальніка, навучаць асновам бяспекі жыццядзейнасці і знаёміць з гісторыяй пажарнай справы.

Наведаць выставу «Ратавальнік» быхаўчане змогуць на працягу месяца. Далей яна будзе перамяшчацца па раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая