Рус Бел Eng 中文

У Магілёве падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада за 2017 год

Урачысты сход гарадскога актыву па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёва за 2017 год прайшоў у Абласным цэнтры творчасці.

Падводзячы вынікі мінулага года, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў адзначыў, што ў ключавых галінах эканомікі абласному цэнтру ўдалося не толькі захаваць, але і памножыць станоўчую дынаміку вытворчай і інвестыцыйнай дзейнасці. Другі год бягучай пяцігодкі ўмацаваў падмурак эканамічнага патэнцыялу Магілёва і стаў эфектыўным стартам для 2018-га.

«У эканамічным плане бягучы год стане працягам эфектыўнага росту 2017-га. Галоўным крытэрыем працы будзе павышэнне дабрабыту магіляўчан, – адзначыў ён. – Гэта магчыма, у першую чаргу, за кошт працы рэальнага сектара эканомікі. Таму першачарговыя задачы – павелічэнне аб’ёму вытворчасці і экспарту паслуг, стымуляванне прытоку інвестыцый, эфектыўнасць іх выкарыстання і інш.».

Паводле слоў Уладзіміра Цумарава, у 2018 годзе працягнецца работа па добраўпарадкаванні горада, фарміраванні яго сучаснага аблічча, стварэнні камфортных умоў пражывання грамадзян. Сілы будуць накіраваны на завяршэнне будаўніцтва Трыумфальнай аркі і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, лесвічнага спуску з плошчы Арджанікідзэ на вуліцу Вялікую Грамадзянскую; далейшае добраўпарадкаванне парку ў Падніколлі; капітальны рамонт і мадэрнізацыю вуліцы Чэхава, завяршэнне работ на плошчы Славы; правядзенне капрамонту пуцеправода праз чыгуначныя шляхі на вуліцы Якубоўскага; рамонт моста праз Днепр на вуліцы Каралёва; будаўніцтва арачнай галерэі на пуцеправодзе на праспекце Міру; завяршэнне мадэрнізацыі ўчастка «Вуліца Якубоўскага – Загарадная Шаша»; добраўпарадкаванне вуліцы Крупскай з устаноўкай агароджы; бягучы рамонт падземнага пераходу на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Ленінскай і інш.

Абагульняючы ўсё сказанае, Уладзімір Цумараў падкрэсліў, што на бягучы год стаяць задачы складаныя, але выканальныя.

Мэр падзякаваў прадпрыемствам і арганізацыям горада, якія ўнеслі дастойны ўклад у розныя сферы жыццядзейнасці Магілёва па выніках працы за 2017 год і ўручыў лідарам пераходныя сцягі, дыпломы і грашовыя прэміі.

Пераможцамі штогадовага спаборніцтва па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў Магілёве за 2017 год у наступных намінацыях прызнаны:

«Найлепшая транспартная арганізацыя горада» – адкрытае акцыянернае таварыства «АТЭК – Магілёў»;

«Найлепшая арганізацыя гандлю горада» – адкрытае акцыянернае таварыства «Магазін «Юбілейны»» з прысуджэннем дыплома;

«Найлепшая арганізацыя грамадскага харчавання горада» – адкрытае акцыянернае таварыства «МагілёўАтракцыёны»;

«Найлепшая арганізацыя сферы бытавых паслуг горада» – адкрытае акцыянернае таварыства «Хімчыстка і мыццё бялізны»;

«Найлепшая арганізацыя жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада» – Магілёўскае гарадское камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Гарсвятло»;

«Найлепшая амбулаторна-паліклінічная арганізацыя аховы здароўя горада» – установа аховы здароўя «Магілёўская цэнтральная паліклініка»;

«Найлепшая бальнічная арганізацыя аховы здароўя горада» – установа аховы здароўя «Магілёўская бальніца №1»;

«Найлепшая стаматалагічная паліклініка горада» – установа аховы здароўя «Магілёўская стаматалагічная паліклініка №2»;

«Найлепшая бібліятэчная арганізацыя культуры горада» – цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса установы культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва»;

«Найлепшая клубная арганізацыя, размешчаная на тэрыторыі горада» – установа культуры «Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу»;

«Найлепшая дзіцячая школа мастацтваў горада» – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №5»;

«Найлепшая музейная арганізацыя горада» – установа культуры «Музей гісторыі Магілёва»;

«Найлепшая арганізацыя дашкольнай адукацыі горада» – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Магілёва»;

«Найлепшая сярэдняя школа горада» – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва»;

«Найлепшая арганізацыя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» – дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Агат» г. Магілёва»;

«Найлепшая арганізацыя вышэйшай адукацыі горада» – дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»;

«Найлепшая арганізацыя сярэдняй спецыяльнай адукацыі» – установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны палітэхнічны каледж»;

«Найлепшая арганізацыя прафесійна-тэхнічнай адукацыі» – установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж»;

«Найлепшая гімназія горада» – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Магілёўская гарадская гімназія №1»;

«Найлепшая арганізацыя фізічнай культуры і спорту, якая мае на балансе фізкультурна-спартыўныя збудаванні» – дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова «Магілёўская гарадская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Багіма» імя В. Р. Мішчанкі»;

«Найлепшая спецыялізаваная вучэбна-спартыўная арганізацыя горада» – дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова «Магілёўская гарадская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву»;

«Найлепшая турыстычная арганізацыя горада» – дзяржаўнае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Магілёўаблтурыст»;

«Найлепшая арганізацыя горада Магілёва па барацьбе са злачыннасцю і ахове грамадскага правапарадку» – пракуратура г. Магілёва;

«Найлепшая арганізацыя сацыяльнага абслугоўвання горада Магілёва» – установа «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Магілёва».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая