У рэйтынгу гарадоў Магілёў упэўнена займае першае месца. Пра гэта паведаміў на ўрачыстым сходзе гарадскога актыву па выніках работы народна-гаспадарчага комплексу горада ў мінулым годзе намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Некрашэвіч.

Па яго словах, апошнія некалькі гадоў былі няпростым перыядам для эканомікі нашай краіны. У 2017-м рэспубліка зрабіла ўпэўнены крок у бок эканамічнага росту. Насуперак усім складанасцям вялася ўпартая і карпатлівая праца па развіцці вобласці і горада для дасягнення пастаўленых мэтаў і задач. «Мінулы год стаў для Магілёўшчыны сур’ёзным іспытам і паказаў, што мы ўмеем годна пераадольваць любыя цяжкасці і нават у няпростых умовах прыкладаем усе намаганні для памнажэння дасягнутых вынікаў», – падкрэсліў Віктар Некрашэвіч.

Намеснік старшыні аблвыканкама выказаў упэўненасць, што галоўная гарантыя поспеху – гэта працоўны патэнцыял, высокі прафесіяналізм, які дазваляе ўпэўнена ісці да вызначаных мэт. «Сёння на ўрачыстым сходзе сабраліся найлепшыя прадстаўнікі нашага горада, якія сваёй штодзённай працай, прафесіяналізмам і творчым патэнцыялам дапамагаюць развівацца сталіцы Прыдняпроўскага краю, – адзначыў ён. – Вы тыя, для каго абраная прафесія стала неад’емнай часткай жыцця. Пастаянны прафесійны рост, імкненне выканаць сваю справу на выдатна, дасягнуць высокага выніку – вось асноўныя складнікі вашага майстэрства».

Віктар Некрашэвіч нагадаў, што мінулы год для рэгіёна быў асаблівым – Магілёў адзначыў 750-годдзе. 2018-ы таксама ўзяў актыўны старт. «У мінулыя выхадныя адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання, – сказаў намеснік старшыні. – Мы выбіралі прадстаўнікоў народа, якія будуць вызначаць палітыку і стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Прыдняпроўскага краю. І тут магіляўчане паказалі грамадзянскую свядомасць. Зрабіць свой выбар прыйшлі больш за 75% гараджан». Ён яшчэ раз падзякаваў усім за штодзённую працу, пажадаў і надалей брацца за працу з энтузіязмам, упартасцю, быць ва ўсім першым.

Віктар Некрашэвіч уручыў Ганаровыя граматы і падзякі найлепшым работнікам народна-гаспадарчага комплексу абласнога цэнтра.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59