У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі №176рп ад 20 лістапада 2017 года «Аб плаце за праезд у перыяд уборачных палявых работ у 2017 годзе» уласнікам (уладальнікам) транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваліся з 1 па 31 жніўня 2017 года пры ўборцы ўраджаю сельскагаспадарчых культур, будуць вернуты ўнесеныя сродкі за дні мэтавага выкарыстання такіх транспартных сродкаў за праезд па платных аўтамабільных дарогах.
Транспартныя сродкі павінны быць уключаны ў пералікі, якія вызначаюцца абласнымі і Мінскім гарадскім выканкамамі. Вяртанне сродкаў будзе ажыццяўляць ГУ «Белаўтастрада» да 1 сакавіка 2018 года.
Для ўключэння ў пералік, вызначаны Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам, уласнікам (уладальнікам) транспартных сродкаў неабходна не пазней за 28 лютага звярнуцца ў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама (кабінет 368) і прадаставіць інфармацыю аб рэгістрацыйных знаках транспартных сродкаў і днях мэтавага выкарыстання.
Кантактныя тэлефоны (+375222333095; +375222333144).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24