Асноўныя палажэнні дэкрэта нумар 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» ўступаюць у сілу 26 лютага.
Дэкрэт нумар 7 з'яўляецца ключавым у пакеце прынятых дакументаў па лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу ў Беларусі. Як растлумачыў дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц у час круглага стала ў БЕЛТА, дэкрэт накіраваны на спрашчэнне ўмоў пачатку і ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, мінімізацыю ўмяшання дзяржавы ў работу суб'ектаў гаспадарання. «У ходзе падрыхтоўкі праекта была праінвентарызавана, па сутнасці, уся база заканадаўства, вывучаны ўсе моманты і праз дыскусіі і спрэчкі, праз пошукі кампрамісу прапанаваны варыянт, які сапраўды скасоўвае ўсё лішняе рэгуляванне», - растлумачыў Пётр Арушаньянц.
Дэкрэт прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асоб у работу суб'ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю работу перад грамадствам. Пры гэтым захоўваецца мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы.
Для дасягнення гэтых мэт уводзіцца паведамляльны парадак ажыццяўлення найбольш распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці. Іх пералік вызначаны дэкрэтам: гэта бытавыя, турыстычныя, сацыяльныя паслугі, дзейнасць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, перавозак пасажыраў і багажу, вытворчасць прадукцыі, будматэрыялаў і іншыя распаўсюджаныя віды дзейнасці. Такім чынам, дзеянне дакумента ахоплівае сферы, у якіх сканцэнтравана каля 95 працэнтаў малога і сярэдняга бізнесу. Цяпер, каб займацца гэтымі відамі дзейнасці, дастаткова будзе падаць адзінае паведамленне ў выканкам праз службу «адно акно» (дапускаецца паштовае адпраўленне з паведамленнем аб уручэнні) або з дапамогай партала электронных паслуг. На наступны дзень ужо можна будзе займацца заяўленым відам дзейнасці.
Дэкрэтам таксама зацверджаны агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, патрабаванні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і ветэрынарыі да размяшчэння, уладкавання, абсталявання, утрымання і эксплуатацыі капітальных збудаванняў, ізаляваных памяшканняў. Гэтыя патрабаванні максімальна сістэматызаваны і скарочаны. Яны будуць з'яўляцца абавязковымі для выканання ўсімі суб'ектамі пры ажыццяўленні эканамічнай дзейнасці.
Палажэнні іншых тэхнічных нарматыўных прававых актаў, што змяшчаюць патрабаванні ў гэтай сферы, цяпер будуць мець для прадпрымальнікаў толькі рэкамендацыйны характар да іх адмены.
Дэкрэтам нумар 7 максімальна скасоўваюцца адміністрацыйныя бар'еры, звязаныя з наяўнасцю складаных і працяглых працэдур, атрыманнем вялікай колькасці даведак, узгадненняў і іншай дазвольнай дакументацыі. Так, прадпрыемствам сферы гандлю і грамадскага харчавання не трэба будзе звяртацца ў выканкамы за ўзгадненнем рэжыму работы магазінаў, рэстаранаў і кафэ. Выключэнне зроблена толькі для ўстаноў, якія працуюць у начны час (з 23 да 7 гадзін). У сферы транспартнай дзейнасці адыходзіць у мінулае абавязковае патрабаванне аб афармленні дарожных лістоў для перавозак пасажыраў і багажу ў нерэгулярных зносінах.
Адмяняюцца іншыя залішне і эканамічна затратныя патрабаванні і абмежаванні для бізнесу ў сферах вытворчасці прадукцыі, будаўнічай і транспартнай дзейнасці, гандлю і іншых.
Адначасова дэкрэт устанаўлівае адміністрацыйную адказнасць кіраўніка за забеспячэнне нармальнай работы прадпрыемства. У прыватнасці, за непрыняцце ім неабходных мер па належнай арганізацыі дзейнасці прадпрыемства, што прывяло да шкодных наступстваў, калі няма прыкмет злачынства або іншага адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжаны штраф ад 10 да 200 базавых велічынь (цяпер базавая велічыня складае Br24,5). Такая мера прызначана на фоне лібералізацыі патрабаванняў павысіць адказнасць бізнесу за сваю дзейнасць перад грамадствам і дзяржавай.
Да 2020 года не дапускаецца павышэння падатковых ставак і ўвядзення новых падаткаў, збораў і пошлін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24