Рус Бел Eng 中文

У Беларусі 26 лютага пачынаецца шасцідзённы працоўны тыдзень

Гэты працоўны тыдзень у Беларусі будзе шасцідзённы. Выхадны з суботы 3 сакавіка пераносіцца на пятніцу 9 сакавіка.

У суботу 3 сакавіка беларусы выйдуць на працу. Затое праз тыдзень у сувязі з Міжнародным жаночым днём будзем адпачываць цэлыя 4 дні: з 8 па 11 сакавіка.

Перанос працоўнага дня з 9 на 3 сакавіка прадугледжаны зацверджаным Саветам Міністраў Беларусі графікам працоўных і выхадных дзён на 2018 год. Арганізацыі могуць з улікам спецыфікі працы пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Наступны перанос рабочых дзён будзе ў красавіку ў сувязі з Радаўніцай.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая