Старшыня Чавускай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Юлія Казырэнка выйшла ў суперфінал рэспубліканскага конкурсу «Прафлэдзі-2018», які праходзіць пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Дзяўчына паспяхова справілася з фінальным выпрабаваннем і ўвайшла ў сямёрку найлепшых. Напярэдадні 8 Сакавіка прэтэндэнткі на галоўны тытул конкурсу адправяцца ў Мінск, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы будзе абвешчаны пераможца.

Акрамя Юліі Казырэнка, у лік суперфіналістак увайшлі прадстаўніцы ўсіх абласцей і горада Мінска: лекар-педыятр Уздзенскай цэнтральнай раённай бальніцы Кацярына Булка, старшыня першаснай арганізацыі студэнтаў Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажыўкааперацыі Марыя Войткун, начальнік лабараторыі ЦАТК ААТ «Гродна Азот» Лілія Лебедзева, тэхнік па сувязі лінейна-тэхнічнага ўчастка Шумілінскага занальнага вузла электрасувязі УФ РУП «Белтэлекам» Алена Гур’ева, настаўнік-дэфектолаг спецыяльнага дзіцячага сада №17 для дзяцей з парушэннем зроку Пінска Ларыса Раманоўская, прэс-сакратар УП «Белтэхагляд» Таццяна Пашкевіч.

Першапачаткова на конкурс заявілася больш чым 90 удзельніц. Сярод іх было шмат прадстаўніц Магілёўскай вобласці. Так, па выніках анлайн-галасавання першага этапу нядрэнныя шанцы на выхад у фінал былі ў рэдактара аддзела эканомікі раённай газеты «Асіповіцкі край» Валянціны Корбаль, вядучага бухгалтара Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» Таццяны Кавалёвай, старшыні Быхаўскага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алены Шынялёвай і маркетолага аддзела маркетынгу ААТ «Мажэліт» Алены Паўлавай. Дарэчы, апошняя ўдзельніца паспяхова прайшла ў другі тур. Да выхаду ў суперфінал ёй не хапіла толькі некалькі балаў.
У Мінску арганізатары конкурсу рыхтуюць для дзяўчат насычаную праграму. Так, яны адправяцца на экскурсію ў Салігорск, дзе прадстаўнікі адной з самых мужчынскіх прафесій здабудуць для іх «беларускія брыльянты». На наступны дзень ўдзельніцы змогуць зірнуць на свет з вышыні кабіны 450-тоннага кар’ернага самазвала-рэкардсмена БелАЗ.
Увечары 5 сакавіка пераможцы выйдуць на сцэну Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў, дзе арганізатары абвесцяць імя той, каму дастанецца тытул «Прафлэдзі-2018». Там жа будуць абвешчаны імёны пераможцаў у астатніх 6 намінацыях: Лэдзі «Інавацыя», Лэдзі «Акцыя», Лэдзі «Добрае сэрца», Лэдзі «Спартмайстар», Лэдзі «Прафактыў», Лэдзі «Народны выбар».
Усіх удзельніц суперфіналу чакаюць прызы, кветкі і дыпломы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59