Рус Бел Eng 中文

Пяць новых навучальных класаў адкрыліся ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў №7

Пяць новых навучальных класаў сёння ўрачыста адкрылася ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў №7.

«І для горада, і для ўстановы адукацыі сёння гэта важная падзея. З пашырэннем плошчаў школы з’явіліся новыя магчымасці для развіцця, тым больш што попыт у горадзе на эстэтычную адукацыю і выхаванне дзяцей вельмі высокі», – адзначыла на цырымоніі намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка.

Як паведаміла выканальнік абавязкаў намесніка дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Кацярына Турко, у снежні 2017 года школе былі перададзены ў суседнім будынку некалькі памяшканняў, у якіх раней размяшчалася адміністрацыя аднаго з філіялаў ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна. На працягу двух месяцаў уласнымі сіламі і за кошт пазабюджэтных сродкаў школы мастацтваў быў зроблены касметычны рамонт, закуплена мэбля і неабходнае абсталяванне. Адкрыта пяць навучальных класаў: два выяўленчага мастацтва, адзін харэаграфічны і два інструментальныя.

«Новы корпус быў нам вельмі неабходны, паколькі школа мастацтваў знаходзіцца ў вялікім спальным мікрараёне і нам было архіскладана змясціць усіх жадаючых тут займацца. Мы знаходзіліся ў вельмі складанай сітуацыі, а цяпер маем больш камфортныя ўмовы для адукацыйнага працэсу і магчымасць дадаткова набраць на пазабюджэт каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак», – заўважыла Кацярына Турко.

Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №7 адкрылася ў 2013 годзе. Тут працуе пяць аддзяленняў: тэатральнае, харэаграфічнае, выяўленчае, інструментальнае і харавое, у якіх у цяперашні час займаецца 650 дзяцей, з іх 350 на пазабюджэце.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая