Рус Бел Eng 中文

Тэмы малой радзімы і братэрства славянскіх народаў стануць дамінантамі рэспубліканскага свята «Купалле» ў Александрыі

Тэмы малой радзімы і братэрства славянскіх народаў стануць дамінантамі рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое традыцыйна пройдзе ў ліпені ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Міністр культуры Юрый Бондар.

Цэнтральным мерапрыемствам свята будзе мюзікл «Малая радзіма», які рыхтуе рэжысёрска-пастановачная група тэлеканала АНТ. «На сённяшні дзень адным з найважнейшых пытанняў з’яўляецца наладжванне належнай работы са спонсарамі», – сказаў Юрый Бондар.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая