У 2017 годзе ў Магілёўскай вобласці ўстаноўлена 13 новых памятных знакаў загінулым салдатам і ахвярам войнаў. Аб гэтым паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка, выступаючы сёння на выніковай калегіі.
Паводле яе слоў, захаванне памяці пра загінулых пры абароне Айчыны па-ранейшаму з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у ідэалагічнай працы. У мінулым годзе адрэстаўраваны 972 пахаванні і памятныя знакі, капітальна адрамантавана 16. На гэтыя работы, уключаючы ўстаноўку новых, затрачана звыш Br250 тыс.
Вялікую ролю ў правядзенні пошукавай работы на Магілёўшчыне адыгрывае гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «ВІККРУ», у склад якога ўваходзіць 17 пошукавых падраздзяленняў колькасцю каля 100 чалавек. «Гэта людзі, якія вядуць дзейнасць у асноўным за кошт уласных сродкаў», – падкрэсліла Кацярына Музычэнка.
Карыстаючыся прысутнасцю начальніка ўпраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны Міністэрства абароны Беларусі Сяргея Варановіча, галоўны ідэолаг рэгіёна падзякавала яму за разуменне і аператыўнае рашэнне пытанняў, звязаных з пазапланавымі работамі 52-га пошукавага батальёна ў нашай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59